У Львоўскай вобласці турыстычны аўтобус з Беларусі трапіў у аварыю: ёсць ахвяры


Удзень 13 кастрычніка ва Украіне на шашы «Львоў – Луцк» легкавая машына сутыкнулася з турыстычным аўтобусам з Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце грамадзянскай абароны Львоўскай вобласці.

Аварыя адбылася каля вёскі Вузлавое Радэхаўскага раёну.

ІНФОРМАЦІЯпро оперативну обстановку з питань надзвичайних ситуацій та інші небезпечні події на території області станом…

Opublikowany przez Департамент з питань цивільного захисту Львівської ОДА Niedziela, 13 października 2019

30-гадовы жыхар суседняй вёскі Бабічы за стырном аўтамабіля «ВАЗ-2109» не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам «Iveco» з Беларусі.

Кіроўца легкавушкі загінуў на месцы. Ніхто з пасажыраў беларускага аўтобуса не пацярпеў.

Hавiны
У аварыі ў Расеі загінулі чатыры беларусы
2019.10.10 22:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў