У Луцку вызвалілі ўсіх закладнікаў, захопнік затрыманы


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім Facebook.

У Луцку з захопленага аўтобусу спачатку вызвалілі трох закладнікаў: сталую жанчыну, падлетка і цяжарную дзяўчыну. З аўтобусу іх забраў першы намеснік Нацыянальнай паліцыі Яўген Коваль.

https://www.facebook.com/100002305693349/posts/3133413836745442/?d=n

 

Магчыма, вызваленне закладнікаў звязанае з тым, што Уладзімір Зяленскі ў сваім Facebook парэкамендаваў паглядзець фільм «Зямляне». Аднак пазней прэзідэнт Украіны запіс выдаліў.

Украінскія СМІ паведамляюць, што гэта было адным з патрабаванняў Максіма Крывоша, які захапіў аўтобус.

На 21:50 па мясцовым часе ўсе закладнікі былі вызваленыя, захопнік затрыманы. УНІАН паведамляе, што агулам было вызвалена 13 захопнікаў. Паводле міністра ўнутраных справаў Арсена Авакава, было вызвалена 13 людзей. Паводле яго тэрарыст сам выйшаў з аўтобусу, пасля чаго быў затрыманы спецслужбамі.

 

https://www.facebook.com/anton.gerashchenko.7/posts/3133544136732412

Захоп аўтобусу ў Луцку. Што вядома?

  • Раніцаю 21 ліпеня Максім Крывош захапіў аўтобус з 20 людзьмі ў Луцку, што знаходзіцца на захадзе Украіны. Свой учынак ён патлумачыў змаганнем з сістэмаю. Тэрарыст раней адбыў каля 10 гадоў у турме за цяжкія злачынствы.
Абноўлена
У Луцку невядомы ўзяў у закладнікі пасажыраў аўтобусу
2020.07.21 12:16
  • На месца здарэнне неадкладна выехаў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. Праз некалькі гадзінаў будынак Нацыянальнай паліцыі ў Луцку абстралялі.
  • Побач з аўтобусам з закладнікамі двойчы раздаваліся выбухі.
  • Паведамлялася, што Крывош змушаў пасажыраў глядзець фільм «Зямляне», які распавядае аб эксплуатацыі людзьмі жывёлінаў.
  • У іншых гарадах Украіны невядомыя мініравалі гандлёвыя цэнтры, станцыі метро і суд.
Hавiны
Захоп закладнікаў, выбухі, мініраванне. Што адбываецца ва Украіне?
2020.07.21 18:30

КТ belsat.eu

Стужка навінаў