У Лунінцы распачалі справу за пост у сацыяльных сетках


Следчыя распачалі справу па артыкула за паклёп у адносінах да карыстальніка сацыяльнай сеткі, які пакінуў свой пост у адной з лунінецкіх суполак у сацыяльных сетках.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці.

Асоба зламысніка пакуль высвятляецца. Паводле матэрыялаў справы, 28 ліпеня невядомы апублікаваў у сацыяльнай сетцы паведамленне, якое змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, якая ганьбіць гонар і годнасць маладой жыхаркі Лунінецкага раёну. Пост ілюстраваўся фотаздымкам пацярпелай з указаннем яе імя.

З заявай аб прыцягненні невядомага да крымінальнай адказнасці пацярпелая звярнулася ў органы ўнутраных спраў 31 ліпеня. Падчас даследчай праверкі ўсталявалі, што інфармацыя ў пасце не адпавядае рэчаіснасці. Пасля гэтага матэрыялы былі перададзеныя ў Следчы камітэт.

«У межах расследавання правяраюцца на дачыненне да здзяйснення злачынства знаёмыя жанчыны і членаў яе сямʼі, якія маглі б з-за непрыязных адносін размясціць дадзеныя звесткі. Таксама для выкрывання дадзенай асобы (якая распаўсюдзіла паклёп – заўв.) будзе накіраванае міжнароднае даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў кампетэнтныя праваахоўныя органы Расейскай Федэрацыі і запыты ў адпаведныя арганізацыі», – паведамілі ў абласным упраўленні СК.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў