У Лунінцы 15-гадовы хлопец кінуўся пад цягнік


Юнак паклаў галаву на рэйкі прама перад складам грузавога цягніка.

Маладзёна не ўдалося ўратаваць. Трагедыя здарылася 23 траўня каля месца, якое называюць «зялёным мостам».

Склад рухаўся з хуткасцю 20-30 км/г. Машыніст убачыў сілуэт паблізу шляхоў і стаў сігналіць. Перад самым цягніком хлопец лёг на рэйкі.

Загінулы вучыўся на першым курсе Лунінецкага каледжа сельгасвытворчасці, быў адзіным сынам у маці. Жанчына пераехала ў Беларусь з Казахстану. Суседзі характарызуюць падлетка, як спакойнага і без шкодных звычак. Цяпер абставіны здарэння высвятляе райаддзел Следчага камітэту.

ДР, belta.eu паводле media-polesye.by

Стужка навінаў