У Лукашэнкі паганы настрой. Ён мяркуе, што мы паскудныя людзі


Да такіх высноваў прыйшоў кіраўнік краіны падчас візіту ў Аршанскі льнокамбінат.

Лукашэнка не задаволены, як праходзіць мадэрнізацыя прадпрыемства. Паводле яго, праца дагэтуль часу наладжана неэфектыўна.

«Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння – паскудныя мы людзі. Любіць трэба сваю краіну. І любоў павінна выказвацца не ў балбатні і словах, а ў справах», – сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі, цяпер 60–70 % кароткага льновалакна «не даюць таго даходу, той эфектыўнасці і прыбытку, які мы маглі б мець».

«Здавалася б: чаго ў мяне такі паганы настрой? Бо мы абыякава ставімся да гэтага».

Ён упэўнены, што льняная галіна краіны цягам некалькіх гадоў можа зрабіцца ўдвая больш эфектыўнаю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў