У Лос-Анджэлесе ўручылі «Оскар»

Намінанты прэміі «Оскар». Фота: LUCAS JACKSON / Reuters / Forum

92-я цырымонія ўручэння ўзнагародаў Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук адбылася ў Лос-Анджэлесе. Лепшым фільмам названы «Паразіты» рэжысёра Пон Чжун Хо з Паўднёвай Карэі.

Фільм Пон Чжун Хо з Паўднёвай Карэі «Паразіты» атрымаў «Оскар» за лепшы сцэнар. Акрамя таго Пон Чжун атрымаў статуэтку як лепшы рэжысёр.

Лепшай акторкай прызналі Рэнэ Зэлвегер за галоўную ролю ў фільм «Джудзі». «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю першага плану атрымаў Хаакін Фенікс. Актор згуляў галоўнага героя ў стужцы «Джокер», якая стала лідарам па колькасці намінацыяў у 2020 годзе.

Лепшым поўнаметражным мультфільмам стала «Гісторыя цацак – 4».

Лепшай акторкай другога плану ў 2020 годзе прызнана Лора Дзёрн. Узнагароду за лепшую мужчынскую ролю другога плану атрымаў Брэд Піт.

Прызы Гільдыі кінаактораў раздалі ў Галівудзе. Оскары яшчэ наперадзе!

СК belsat.eu

Hавiны