У лонданскім аэрапорце адмянілі рэйсы праз падазроныя дроны


Кіраўніцтва лонданскага аэрапорту Гатвік вечарам 21 снежня прыняло рашэнне часова прыпыніць працу праз з’яўленне ў паветры падазроных дронаў. Аэрапорт закрыўся каля 20.00. па менскім часе, праз паўтары гадзіны палёты аднавіліся.

Рэйсы былі адмененыя з меркаванняў засцярогі. Некалькім самалётам забаранілі здзейсніць пасадку і ім давялося кружыць у небе над Гатвікам.

Паліцыя распачала расследаванне інцыдэнту.

Першы раз Гатвік закрылі ўвечары ў сераду, калі над узлётным полем заўважылі два беспілотніка. У тры гадзіны ночы паласу адкрылі, але ўжо праз 45 хвілін былі вымушаныя закрыць зноў з-за новых паведамленняў пра дроны ў паветры.

У Брытаніі палёты дронаў забароненыя ў радыусе аднаго кіламетра ад мяжы аэрапортаў і аэрадромаў.

Новости
В Германии есть большая вероятность угрозы теракта. Под контролем все аэропорты
2018.12.21 11:20

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў