У Лондане знойдзены мёртвым паплечнік Беразоўскага


У Лондане вечарам 12 сакавіка быў знойдзены мёртвым былы намеснік гендырэктара кампаніі «Аэрафлот» Мікалай Глушкоў, адзін з бліжэйшых паплечнікаў расейскага алігарха Барыса Беразоўскага, паведамляе Guardian.

Адвакат Андрэй Бараўкоў пацвердзіў радыёстанцыі «Эхо Москвы» факт смерці Глушкова. Прычына смерці 68-гадовага бізнесоўца пакуль не ўстаноўлена.

Апошнія гады ён жыў у Вялікабрытаніі, у 2010 годзе атрымаў там палітычны прытулак. У інтэрвью Guardian у 2013 годзе Глушкоў сумняваўся ў тым, што Беразоўскі скончыў жыццё самагубствам.

«Гэта сапраўды так. Яго сябры і сваякі мне гэта пацвердзілі. А што з ім было, мне не паведамілі.»., – казаў ён.

Мікалай Глушкоў ў 1989-1991 гадах займаў пасаду начальніка аддзелу, затым – намесніка гендырэктара кампаніі Бярозаўскага «ЛОГОВАЗ». У 1991-1995 гадах кіраваў фінансавым дэпартаментам «Автоваза», у 1996-м заняў пасаду намесніка гендырэктара кампаніі «Аэрафлот», у якой Беразоўскі быў асноўным акцыянерам.

У 2000 годзе Глушкова арыштавалі па справе аб крадзяжы сродкаў авіякампаніі, абвінавацілі ў махлярстве, адмыванні злачынна нажытых сродкаў і невяртанні валютнай выручкі з-за мяжы. У 2004 годзе ён быў прысуджаны да трох гадоў і трох месяцаў зняволення і вызвалены ў зале суда, так як адбыў гэты тэрмін, знаходзячыся пад вартай.

У сакавіку 2017 года Савелаўскі суд Масквы завочна прысудзіў Глушкова да васьмі гадоў калоніі агульнага рэжыму па новай справе аб крадзяжы сродкаў «Аэрафлота».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў