У Лондане асвяцілі беларускую царкву


У суботу, 17-га снежня, у Лондане асвяцілі новазбудаваную грэка-каталіцкую царкву святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу.

Беларуская ўніяцкая царква – першая драўляная святыня ў брытанскай сталіцы з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 года.[/vc_column_text][vc_single_image image=”410388″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410384″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410400″ img_size=”large”][vc_column_text]Асвячэнне беларускай царквы ў Лондане[/vc_column_text][vc_single_image image=”410412″ img_size=”large”][vc_column_text]Прычашчэнне вернікаў[/vc_column_text][vc_column_text]На асвячэнне царквы прыбылі апостальскі нунцый у Вялікай Брытаніі архібіскуп Антоніо Меніні ды біскуп Глеб Ланчына – галава Украінскай грэка-каталіцкай епархіі Святой Сямʼі ў Лондане, апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі Сяргей Гаек, беларускае рыма-каталіцкае і грэка-каталіцкае духавенства, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Брытаніі, а таксама вернікі з Беларусі.

Унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч распавяла пасля літургіі пра дзейнасць дзіцячага фонду «Сакавік», паведаміў у сваім «Фэйсбуку» беларускі святар Сяргей Сурыновіч.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”410392″ img_size=”large”][vc_column_text]Айцец Сяргей Стасевіч і ўнучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч[/vc_column_text][vc_single_image image=”410396″ img_size=”large”][vc_single_image image=”410404″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларуская царква ў Лондане звонку[/vc_column_text][vc_single_image image=”410408″ img_size=”large”][vc_column_text]Унутры царквы[/vc_column_text][vc_column_text]Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу – мемарыял ахвярам атамнай катастрофы 1986 года ў Чарнобылі. Яна размешчаная побач з Марыян Хаўзам – будынкам, з якога пачыналася гісторыя Беларускай каталіцкай місіі ў 1946 годзе, насупраць Беларуская бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны, заснаваных у Лондане беларускімі ўніяцкімі святарамі.

Архітэктар праекту – малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со, які з’яўляецца грэка-католікам і цікавіцца беларускай культурай.

Пабудова царквы была вялікай марай шматгадовага кіраўніка беларускай каталіцкай місіі айца Аляксандра Надсана, рэалізацыю якой рупліва працягваў айцец Сяргей Стасевіч, адказны за душпастырства беларускіх грэка-каталікоў у Лондане.

МЯ, belsat. Фота з «Фэйсбуку» айца Сяргея Сурыновіча

Стужка навінаў