У ЛНР паведамілі пра магчымую гібель зніклых украінскіх вайскоўцаў


Украінская выведвальная група, якая перастала выходзіць на сувязь, верагодна, знішчана. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на памежную службу самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.

У памежнае службе заявілі, што «любое несанкцыянаванае пранікненне ўзброеных людзей на тэрыторыю рэспублікі» расцэньваецца «як правакацыя і неадкладна спыняецца».

«Такога роду інцыдэнты перыядычна адбываюцца, мы даем жорсткі адпор. Хутчэй за ўсё, з гэтай выведвальнай групай суперніка было гэтаксама», – адзначылі ў ведамстве.

У сваю чаргу ў Савеце міністраў самаабвешчанай рэспублікі заявілі, што нічога не ведаюць пра лёс украінскіх выведнікаў.

«Ніякіх спецыяльных дакладаў у дачыненні да дадзенай групы не паступала, хутчэй за ўсё, да гэтых парушальнікаў быў ужыты агульны парадак, і, калі яны аказалі ўзброены супраціў падчас затрымання, то, хутчэй за ўсё, былі знішчаны ў адказ агнём», – распавёў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, калі ўкраінскія ваенныя добраахвотна склалі зброю перад памежнікі ЛНР і здаліся, «то яны могуць быць сярод затрыманых».

Раней прэс-афіцэр тактычнай групоўкі «Марыупаль» Зміцер Заўтонаў паведаміў, што група ваеннаслужачых узброеных сіл Украіны, якая выконвала заданне ў Луганскай вобласці, перастала выходзіць на сувязь. У паведамленні прэс-цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскіх сілавікоў у Facebook ўдакладняецца, што зніклыя ваенныя служылі ў адным з разведвальных падраздзяленняў ВСУ.

ВД, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў