У ЛНР кажуць, што Платніцкі не ўцякаў у Расею

ВІДЭА

У прэс-службе кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага заявілі, што ён у Луганску і ў сераду раніцай правёў нараду.

На ёй, у прыватнасці, прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Ірына Тэйцман, начальнік службы ўрадавай бяспекі МУС ЛНР Яўгеній Селіверстаў і кіраўнік ДТРК ЛНР Анастасія Шуркаева.

На нарадзе Платніцкі даручыў разабрацца са спробай Карнэта зладзіць «дзяржаўны пераварот», заявіўшы, што недаацаніў ягоныя сілы.

Раней кіраўнік МУС ЛНР Ігар Карнэт, які адмовіўся прызнаць уласную адстаўку, абвінаваціў гэтых асобаў у дыверсійнай і разведвальнай дзейнасці на карысць Украіны.

Адміністратыўныя будынку ў цэнтры Луганску застаюцца пад кантролем як прадстаўнікоў МУС, лаяльных Карнэту, так і ваенізаваных падраздзяленняў, што прыбылі з ДНР. Пры гэтым сілавыя структуры ЛНР, у прыватнасці, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі і Народная міліцыя, захоўваюць нейтралітэт.

Пракуратура адмаўляецца выконваць патрабаванні аб выдачы намеснікаў пракурора. Усе яны застаюцца на працоўных месцах. Будынак ДТРК ЛНР заблакаваны сілавікамі з Данецку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Новая газета»

Глядзі таксама
Каментары