У Лівіі разбамбілі лагер мігрантаў


Прынамсі 40 асобаў загінулі ў выніку авіяўдару па цэнтру мігрантаў «Таджура» ў прыгарадзе сталіцы Лівіі Трыпалі, паведамляе Reuters і AFP.

Ад 70 да 80 асобаў атрымалі раненні. Усяго ў будынку было каля 120 чалавек.

Урад у Трыпалі абвінаваціў у авіяўдары «вайсковага злачынцу Халіфа Хафтара» – камандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй. Прадстаўнік арміі Хафтара абверг датычнасць да авіяудару і абвінаваціў у атацы апалчэнцаў, звязаных з урадам у Трыпалі.

Цягам апошніх гадоў у Лівіі ўсталявалася двоеўладдзе – захад краіны і сталіца знаходзяцца пад кантролем ураду, прызнанага ААН, усход – пад кантролем так званага «ўраду ў Торбуке», які падтрымлівае фельдмаршал Халіф Хафтар.

У 2018-ым медыі паведамілі, што з Расеі ў Лівію перакінулі групу інструктараў для падрыхтоўкі арміі Хафтара. У Маскве гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў