У Ліване загінула беларуска і двое ейных дзяцей


У Ліване ў раёне Каслік падчас пажару ў кватэры загінула беларуска Анастасія Кантончык-Халіл, а таксама два ейныя сыны – чатырох і васьмі гадоў.

Паводле lbcgroup.tv, прычынай пажару стала кароткае замыканне ў электрычным абагравальніку. Затым агонь распаўсюдзіўся на мэблю.

Анастасія з дзецьмі. Фота – Facebook, Anastasia Kantonchik Khalil

Чатырохгадовы хлопчык загінуў адразу, у кватэры. Ягоны старэйшы брат і 35-гадовая маці памерлі ў шпіталі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў