У Літву па Нёмане плылі 150 000 беларускіх цыгарэт


Кантрабандысты замаскіравалі цыгарэты пад крыгі.

8 лютага літоўскія памежнікі на мяжы з Беларуссю заўважылі падазроныя прадметы, якія плылі па Нёмне. Памежнікі выцягнулі з ракі 5 плытаў, сфармаваных з 6 пакункаў, кожны з якіх быў загорнуты ў поліэтылен. Скруткі былі прымацаваныя да лёду, і выглядалі здалёк як крыгі.

7480 пачак «Фэсту» і «Фэсту 7».

З дапамогай службовага катара памежнікі даставілі самаробныя платы на бераг. «Grodno24» падае, што ў 30 пакунках знаходзілася амаль 7,5 тысячаў пачак цыгарэт «Фэст» і «Фэст 7» з беларускімі акцызнымі маркамі. Два скруткі мелі GPS-датчыкі, каб іх было лягчэй знайсці.

ДД

Стужка навінаў