У Літве змякчаюць каранцін. Адчыняюцца гандлёвыя цэнтры


У суботу ў Літве адчыніліся амаль усе крамы ў гандлёвых цэнтрах Akropolis і Ozas у трох гарадах краіны. Тым не менш пакупнікі не спяшаюцца вяртацца – паведамляе Delfi.

Часцей за ўсё наведнікі ідуць у крамы харчовых тавараў і ў салоны аператараў мабільнай сувязі. У крамах з адзеннем і абуткам кліентаў няшмат. У гандлёвых цэнтрах работнікі дэзынфікуюць паверхні, а на ўваходзе ў ГЦ Ozas пакупнікам вымяраюць тэмпературу.

Фота: DELFI / Domantas Pipas

Літоўскія эпідэміёлагі паведамляюць, што сітуацыя ў краіне стабілізавалася. Новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі фіксуюцца, але іх колькасць невялікая. На сённяшні дзень менш за 1 % ад усіх тэстаў на COVID-19 паказваюць станоўчы вынік. Да каранціну 5-10% тэстаў мелі станоўчыя вынікі.

Каранцін у Літве дзейнічае з 16 сакавіка і працягнуты да 11 мая. У краіне зафіксавана 1426 выпадкаў заражэння каронавірусам. 41 чалавек памерлі.

ВБ belsat.eu

Стужка навінаў