У Літве распачаліся вайсковыя вучэнні NATO


Каля 4000 вайскоўцаў з 11 краінаў NATO прымаюць удзел у вучэннях у Літве. Мэтай вучэнняў, якія называюцца «Жалезны воўк II» («Iron Wolf II») і працягнуцца да 18 лістапада на літоўскім палігоне, з’яўляецца паляпшэнне ўзаемадзеяння паміж сіламі альянсу, паведамляе DW.com.

Яшчэ ў кастрычніку ў Літву прыбылі вайскоўцы з ЗША, што выклікала незадаволенасць з боку афіцыйнага Менску. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў адказ на з’яўленне танкавага батальёну ЗША, з боку Беларусі можа быць «асіметрычны адказ».

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў Літве асіметрычным адказам на «бранятанкавы кулак» ЗША
2019.10.28 12:03

У сваю чаргу кіраўніцтва альянсу нагадала афіцыйнаму Менску, што NATO зʼяўляецца абарончай арганізацыяй і небяспекі для суседніх краінаў у размяшчэнні войскаў і бронетэхнікі паблізу мяжы няма.

Вясной наступнага году ў Еўропе распачнуцца новыя вучэнні «Defender Europe 2020».

Hавiны
Прэзідэнт Літвы адказаў на заклапочанасць Лукашэнкі войскамі ЗША
2019.10.29 11:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў