У Літве хакеры распаўсюдзілі паведамленне ад імя МЗС пра размяшчэнне ў краіне ядравай зброі


Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і ўстановы ў краінах NATO, а таксама медыі ў Літве атрымалі паведамленне ад імя Міністэрства замежных справаў пра размяшчэнне ў краіне тактычнаq ядравай зброі ЗША. Пазней высветлілася, што гэта жарт хакераў, паведамляе DELFI.

Тэкст фэйкавага паведамлення.
Фота: ru.delfi.lt

У фэйкавым паведамленні адзначаецца, што ядравая зброя ЗША будзе размешчана ў Літве на вайсковай базе, якую неўзабаве распачнуць будаваць адмыслоўцы з ЗША. МЗС краіны зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

ВІДЭА
«Facebook» выдаліў больш за 1900 фэйкавых старонак з РФ. Яны ў тым ліку пісалі пра падзеі ва Украіне
2019.03.26 13:25

«Інфармуем, што 18 кастрычніка Дэпартамент камунікацыі і культурнай дыпламатыі МЗС не распаўсюджваў паведамленне для прэсы пра імкненне заснаваць вайсковую базу ЗША ў Літве. Верагодна, гэта комплексная інфармацыйна-кібернетычная атака. Гэты інцыдэнт расследуюць кампетэнтныя органы», – адзначаецца ў распаўсюджаным паведамленні МЗС.

Hавiны
Хакеры атакавалі беларускія прадпрыемствы
2019.07.25 12:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў