У Літве арыштаваныя рахункі санаторыя «Беларусь»


Рахункі санаторыя «Беларусь», які знаходзіцца ў літоўскім Друскінінкаі, былі арыштаваныя праз санкцыі, якія Еўразвяз увёў супраць Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Пра гэта паведамляе выданне Respublika.

Санаторый «Беларусь» належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі, якое ўзначальвае Віктар Шэйман. ЕЗ уключыў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў санкцыйны спіс 17 снежня. А 18 снежня рахункі санаторыя ў шведскім Swedbank былі арыштаваныя.

«Нас загадзя ніхто не папярэджваў, мы не атрымлівалі ніякіх лістоў, што рахункі былі арыштаваныя мы даведаліся толькі пасля спробы ажыццявіць пераводы», – распавёў дырэктар санаторыя Ілля Епіфанаў.

Паводле ягоных словаў, ім патлумачылі, што рахункі былі арыштаваныя праз санкцыі ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі.

Епіфанаў адзначыў, што цяпер яны не могуць выкарыстоўваць грошы кампаніі, з якіх выплочваліся заробкі працаўнікам санаторыя. «Для абсалютнай большасці яе супрацоўнікаў гэта адзіная крыніца даходу», – кажа Епіфанаў.

Расследaванні
Бізнес на Мальце, сямейныя актывы ў Аўстрыі і санкцыйны манеўр. Распавядаем пра алігарха Вараб’я
2020.12.24 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў