У літоўскім сейме будзе працаваць група «За дэмакратычную Беларусь»


Група створана ў выніку кансультацый у лістападзе прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і літоўскіх парламентарыяў.

У яе ўвайшлі 18 дэпутатаў з розных фракцыяў. Паводле аднаго з ініцыятараў групы Анатоля Лябедзькі, сярод удзельнікаў – прадстаўнікі кіраўнічай кааліцыі і апазіцыі: былыя прэмʼер-міністры Літвы Андрус Кубілюс і Гедымінас Кіркілас, экс-міністры абароны Раса Юхнявічене і замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс.

Лябедзка ўпэўнены, што ёсць шэраг пытанняў, па якіх можна эфектыўна ўзаемадзейнічаць і супрацоўнічаць, ад атамнай станцыі да малага памежнага руху руху.

Кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Лаўрынас Кащюнас заявіў, што яна адкрыта для супрацы і ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

«На жаль, у Беларусі няма легітымнага парламента, але мы гатовыя ўзаемадзейнічаць з тымі, для каго выбары – гэта каштоўнасць », – цытуе Кащюнаса сайт АГП.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў