У Лідзе жывую карову цягнуць на тросе па асфальце. ВІДЭА


У інтэрнэце з’явілася відэа, дзе бачна, як жывую карову, прывязаную тросам да грузавіка, цягнуць па асфальце.

Жывёліна спачатку вісіць на агароджы, а калі яе прывязваюць тросам да машыны, падае на зямлю і супраціўляецца. Каля машыны яе суправаджае чалавек у цэлафанавым фартуху, падобны да мясніка.

У каментарах пад відэа сцвярджаюць, што ўсё адбываецца на лідскім мясакамбінаце. Пакуль што невядома, хто канкрэтна адказны за жорсткае абыходжанне з каровай.

Не глядзіце відэа, калі вы надта ўражлівыя!

КА belsat.eu, паводле onliner.by

Стужка навінаў