У Лідзе затрыманыя журналісты «Белсату»


Галіна Абакунчык і Алесь Баразенка.
Фота: Belsat.eu

Падчас мітынгу Святланы Ціханоўскай у Лідзе затрыманыя журналісты «Белсату» Уладзімір Лунёў і Галіна Абакунчык. Яны вялі стрым з агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай.

Журналісты знаходзяцца ў Лідскім РАУС.

23:30 супрацоўнікі міліцыі з панятымі зладзілі вобшук асабістай машыны аператара Уладзіміра Лунёва. Журналісты ўсцяж застаюцца ў мясцовым РАУС.

00:30 журналістаў вызвалілі з РАУС, былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 22.9, таксама міліцыянты забралі ў журналістаў асабістыя мабільныя тэлефоны.

Раней падчас жывога эфіру ў Маладзечне былі затрыманыя нашыя журналісты Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба.

ВІДЭА
Журналісты «Белсату» Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба затрыманыя падчас стрыму
2020.07.31 18:41

belsat.eu

Стужка навінаў