У Лідзе вялікагруз з кранам пратараніў 12 аўтаў


Кран на платформе «МАЗу» пакаціўся і пашкодзіў аўты, некаторыя з іх ператварыўшы ў кучу металу.

Працаўнікоў «Лідсельмашу», цеплавых сетак і іншых арганізацыяў пасля працоўнага дня чакала непрыемная карціна.

Яны пабачылі, што прыпаркаваныя аўты пашкоджаныя, паведамляе «Лідская газета».

ДТЗ справакаваў кран на платформе «МАЗу». Паводле відавочцаў, кіроўца прыпаркаваў вялікагруз, які ў не нейкі момант пакаціўся, змінаючы на сваёй дарозе аўты, агулам – 12. У той жа час карыстальнік «Youtube» «Містэр Пістол» паведамляе пра 11 пашкоджаных машын.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Цяпер высвятляецца дакладная прычына здарэння.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі «Лідская газета»

Стужка навінаў