У Лідзе ўсталююць помнік Гедыміну


Рэспубліканская манументальная рада адзінагалосна зацвердзіла канчатковую мадэль помніка Гедыміну, які будзе ўсталяваны ў Лідзе, паведамляе symbal.by.

Мадэль ужо створаная з гліны. Скульптурны камбінат створыць формы для адліўкі помніка ў бронзе.

Фота: https://t.me/symbalby/494

Таксама на фінальнай стадыі знаходзяцца працы па вырабе пастаменту, які будзе абліцаваны гранітам. На пастаменце размесцяць надпіс «Гедымін» і герб «Калюмны».

Фота: https://t.me/symbalby/494

Урачыстае адкрыццё помніку і другой вежы Лідскага замка адбудзецца гэтай восенню ў Дзень гораду Ліда – 7 верасня сёлета.

У гэты ж дзень у горадзе пройдзе фэст Lidbeer-2019. А ў 2020-м годзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі.

Рухавіком стварэння і ўсталявання помніка Гедыміну ў Лідзе стаў Лідскі райвыканкам і яго кіраўніцтва, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.

Hавiны
Абраны праект помніка князю Гедыміну ў Лідзе 
2018.02.16 14:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў