У Лідзе трохгадовая дзяўчынка стрэліла ў аднагодку з пнеўматычнай зброі


Дзяўчынка трапіла з пнеўматычнай вінтоўкі ў галаву трохгадоваму хлопчыку. Жыццю дзіцяці нічога не пагражае.

У Следчы камітэце паведамілі, што хлопчык знаходзіўся ў гасцях з аднагодкай.

«Скарыстаўшыся адсутнасцю дарослых, дзяўчынка ўзяла з шафы зараджаную пнеўматычную вінтоўку свайго бацькі і стрэліла з яе ў напрамку хлопчыка. З кулявой раненнем ілба дзіця дастаўляўся ва ўстанову аховы здароўя, адкуль пасля выцягвання кулі адпушчаны дадому», – паведамілі ў ведамстве.

У сувязі са здарэннем органы ўнутраных справаў праводзяць праверку.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў