У Лідзе распачалі дзве крымінальныя справы за распаўсюд ВІЧ


У першым выпадку хлопец і дзяўчына распівалі алкаголь, а затым займаліся сексам. Падазраваная дзяўчына кажа, што папярэджвала партнёра пра хваробу, але той праз ап’яненне праігнараваў інфармацыю.

У другім выпадку мужчына некалькі гадоў жыў з дзяўчынай і не казаў ёй пра сваю хваробу. У выніку праз нейкі час яна заразілася.

ВІЧ мае пэўны штам, і можна высветліць, ад якога чалавека адбылося заражэнне. Цяпер прызначана экспертыза. Калі дакажуць, што пацярпелых заразілі вірусам менавіта гэтыя людзі, іх прыцягнуць да адказнасці.

ДР belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў