У Лідзе маг начараваў сабе крымінальную справу


Жыхар Ліды займаўся вырашэннем праблемаў іншых людзей пры дапамозе магічных рытуалаў. Але штосьці пайшло не так.

Да чараўніка звярнуліся па дапамогу дзве жанчыны. Мужчына правёў абрад зняцця псоты і выдаў ім пластыкавыя ахоўныя абярэгі. Яны чакалі, што пасля рытуалу іх жыццё палепшыцца і знікнуць праблемы. Але так і не дачакаліся, таму ім прыйшлося ісці ў міліцыю.

Міліцыянты высветлілі, што за свае паслугі маг узяў у адной жанчыны 165 еўра, а ў другой 60 еўра, 100 долараў і 40 рублёў.

Рытуалы міліцыянтаў аказаліся больш надзейнымі, на мужчыну завялі крымінальную справу за махлярства. Цяпер лідскаму чараўніку самому спатрэбіцца абярэг або адвакат.

ГА, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Глядзі таксама
Каментары