У Лідзе гарэў банк


Увечары 9 студзеня ў аддзяленні «Беларусбанку» па вуліцы Савецкай у Лідзе спрацавала пажарная сігналізацыя.

У выніку пажару быў знішчаны электрычны выключальнік, а таксама закураная сцяна, паведамляе Гарадзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Прычына пажару высвятляецца, адна з версіяў – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання (кароткае замыканне выключальніка).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту Чавускага райвыканкаму

Стужка навінаў