У Лідскім раёне на хаду загарэўся аўтобус, які перавозіў людзей у прафілакторый


Здарэнне адбылося на 156 км аўтадарогі Менск – Горадня (у 4 км ад Слонімскай развязкі).

Аўтобус, што належыць адной з будаўнічых фірмаў Ліды, перавозіў працоўных з піларамы ў лячэбна-працоўны прафілакторый пад Наваградкам.

Паводле кіроўцы, падчас руху пачалі міргаць лямпачкі. Ён заўважыў узгаранне пад шчытком прыбораў і паспрабаваў сам з дапамогай вогнетушыцеля пагасіць полымя, але не змог. МАЗ згарэў цалкам. Ніхто з 30 пасажыраў не пацярпеў.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў