У Лепельскім раёне камбайнер трапіў у жняярку і загінуў


Як паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту, 24 жніўня каля 14.40 гадзін пры ўборцы збожжавых культур на тэрыторыі Лепельскага раёну ў жняярку камбайна трапіў 53-гадовы камбайнер.

Паводле папярэдніх дадзеных, падчас працы мужчына пасля забруднення жняяркі пакінуў кабіну камбайна, ня заглушыўшы рухавік. Аднак пасля ліквідацыі забруднення жняярка пачала рухацца і захапіла мужчыну. Ён загінуў на месцы здарэння.

Паводле Белстату, штогод праз траўмаванне на вытворчасці гінуць дзясяткі чалавек. За 2018 год было зафіксавана 95 смяротных выпадкаў. За першае паўгоддзе 2019 года – 53.

Аб’ектыў
Эксперты падлічылі, у колькі беларусам абыходзіцца бітва за ўраджай
2019.07.29 22:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў