У Латвіі затрымалі мужчыну з трыма беларускімі пашпартамі


Ён спаў на вуліцы Ліепаі.

Балтыйскае выданне «Delfi» падало, што ў мінулы чацвер на пульт дзяжурнага Ліепайскай муніцыпальнай паліцыі паступіла паведамленне аб тым, што на адной з гарадскіх вуліцаў спіць незнаёмы.

Калі паліцыянты прыбылі па адрасе, яны знайшлі там 32-гадовага мужчыну, які прад’явіў паліцыянтам адразу тры беларускія пашпарты. У ягонай торбе таксама знайшлі мноства дакументаў на аўтамабілі.

Мужчыну затрымалі і перадалі дзяржаўнай паліцыі для далейшага следства.

ДД

Стужка навінаў