У Кыргызстане збілі жанчын, якія выйшлі на акцыю супраць гвалту


У Бішкеку міліцыянты затрымалі ўдзельніц мірнага жаночага маршу супраць гвалту, паведамляе рэсурс kloop.kg.

Актывісткі ў Бішкеку выйшлі на штогадовы мірны мітынг супраць гвалту. Праз некалькі хвілінаў пасля таго, як удзельніцы акцыі сабраліся ў цэнтры сталіцы, на жанчынаў напалі актывісты руху «Кырк чоро» (праўладны рух, які выступае супраць фенімізму і ЛГБТ). Нападнікі пачалі збіваць мітынгоўцаў, сярод якіх былі і дзеці. Калі ж праваахоўнікі прыбылі на месца, нападнікі разбегліся, але міліцыянты не пагналіся за імі, а схапілі жанчынаў і пасадзілі іх у аўтазакі.

Актывістак даставілі ў Свярлоўскі РАУС Бішкеку. Па дарозе ў дачыненні да жанчынаў ужывалі сілу.

Прычыны затрымання і гвалту супраць жанчынаў патлумачыла дэпутат кіргізскага парламенту Эльвіра Сурабалдзіева ў сваім Twitter-акаўнце.

«Арганізатары шэсця, звычайна апавяшчаць міліцыю, у гэты раз не зрабілі гэтага, хаця варта было дзеля бяспекі. Другому боку паведамілі пра мітынг у абарону ЛГБТ, так што рэакцыя чаканая. Пасля праверкі асобаў, усіх адпусцяць, трымаць не будуць», – заявіла дэпутат Эльвіра Сурабалдзіева ў сваім Twitter-акаўнце.

Усяго міліцыянты затрымалі каля 70 чалавек. Пасля двух гадзінаў знаходжання ў РАУС большую частку ахвяраў збіцця выпусцілі без складання пратаколаў.

ВІДЭА
У Казахстане закручваюць гайкі. За што загінуў Дуўлат Агадыйл?
2020.03.07 10:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў