У Кыргызстане заявілі, што экс-прэм'ер хаваецца ў Беларусі пад новым імем


Грамадскае аб’яднанне «Айкол Ала-Тоо» заявіла, што былы прэмʼер-міністр Кыргызстана Даніяр Усенаў вядзе бізнэс у Беларусі ад імя Данііла Урыцкага.

На мінулым тыдні актывісты руху, якія прадстаўляюць інтарэсы пацярпелых і семʼяў загінулых у красавіцкіх падзеях 2010 года ў Бішкеку, правялі акцыю каля амбасады Беларусі з патрабаваннем вярнуць Усенава ў Кыргызстан.

Даніяр Усенаў узначальваў урад Кыргызстана з кастрычніка 2009 года па 7 красавіка 2010 года. Падчас красавіцкіх падзей ён пакінуў краіну. Пазней суд завочна прысудзіў Усенава да пажыццёвага зняволення ў сувязі з тымі падзеямі.

Пацверджанай інфармацыі пра месцазнаходжанне Усенава няма. У амбасадзе Кыргызстана ў Беларусі паведамілі Naviny.by, што яны маюць інфармацыю аб тым, што Даніяр Усенаў хаваецца ў Беларусі пад імем Данііла Урыцкага.

Пры гэтым у спісе грамадзян, якія адмовіліся ад грамадзянства Кыргызстана, прозвішчы экс-прэмʼер-міністра Даніяра Усенава няма.

Як летась паведамляў TUT.BY, чалавек з такімі імем і прозвішчам – Данііл Урыцкі – кіруе нядаўна створанай «Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй» (БНБК).

КА, belsat.eu

Стужка навінаў