У Кыргызстане паўнамоцтвы прэзідэнта перайшлі да прэм'ер-міністра


Садыр Джапараў, прэмʼер Кыргызстану распавёў, што паўнамоцтвы прэзідэнта краіны перайшлі да яго, пасля адстаўкі Сооранбая Жээнбекава, паведамляе кыргызская служба Радыё Свабода.

Сёння прэзідэнт Кыргызстану Сооранбай Жээнбекаў выступіў паведамленнем, што пакідае ўладу на тле пратэстаў грамадзянаў краіны.

«Для мяне мір у Кыргызстане, цэласнасць краіны, адзінства нашага народа і спакой у грамадстве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэй для мяне жыцці кожнага майго суайчынніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстану як Прэзідэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзянаў. Таму прыняў рашэнне сысці ў адстаўку», – напісана на ягонай афіцыйнай старонцы.

Сооранбай Жээнбекаў.
Фота: president.kg

У выніку паўнамоцтвы прэзідэнта, паводле законаў краіны, павінныя пераходзіць да спікера парламенту. Аднак Канат Ісаеў адмовіўся ад выканання паўнамоцтваў прэзідэнта з увагі на заканчэнне тэрміны працы парламенту. Таму часова выконваць функцыі кіраўніка краіны будзе Садыр Джапараў, прэмʼер-міністр Кыргызстану.

Садыр Джапараў.
Фота: kenesh.kg

«Усё ўстала на свае месцы. Былы прэзідэнт Сооранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку. Спікер Канат Ісаеў сказаў, што не лічыць магчымым выконваць абавязкі, ён напісаў заяву. Сёння абавязкі прэзідэнта і прэмʼер-міністра перайшлі да мяне», – сказаў Садыр Джапараў.

ВІДЭА
Беларусь і Кыргызстан. Дзе рэвалюцыя?
2020.10.10 09:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў