У кватэры менчукоў пачынае паступаць цяпло


Ацяпляльны сезон у Менску распачынаецца 24 верасня. У мінулыя гады цяпло ў кватэры пачынала паступаць значна пазней, летась, напрыклад, батарэі сталі цёплымі ажно 1 кастрычніка, піша «Минск-Новости».

Напярэдадні стартаваў ацяпляльны сезон у дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медычных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках гораду.

Неўзабаве ацяпляльны сезон распачнецца і ў іншых гарадах краіны. У прыватнасці цяпло ў кватэры ў рэгіёнах будзе паступаць з 25 верасня.

Hавiны
У Менску пачынаюць уключаць ацяпленне
2019.09.23 13:18

Філіял «Менскія цеплавыя сеткі» РУП «Менскэнерга» размясціў графік уключэння ацяплення ў сталіцы за апошнія 20 гадоў. Згодна з ім, самы позні тэрмін пачатку падачы цяпла ў кватэры менчукоў быў 20 кастрычніка.

СК belsat.eu

Стужка навінаў