У кватэры матулі журналісткі Ірыны Арахоўскай прайшоў ператрус

А сама Ірына стала сведкам у справе па масавых закалотах.

У панядзелак, 19 кастрычніка, у кватэры матулі журналісткі Ірыны Арахоўскай прайшоў ператрус. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. Як стала вядома, Ірына праходзіць сведкай паводле арт. 293 КК РБ (удзел у масавых закалотах).

Следчая павеміла матулі журналісткі, што гэта звязана з ейнай заяваю ў Следчы камітэт. Падчас працы на акцыі 11 жніўня Ірыну падстрэлілі гумавай куляю, у той момант на Ірыне была сіняя камізэлька «Прэса».

«Я падала заяву 17 жніўня і да ўчорашняга дня СК праводзіў праверку, а вось потым правёў ператрус. Я прапісаная ў матулі, таму хіба прыйшлі туды. З кватэры анічога не забралі», – паведаміла Ірына.

Ірына Арахоўская супрацоўнічае з выданнем «Новы час». Гэта не першы выпадак ціску на беларускіх журналістаў. Так, журналістка «Нашай нівай» Наталля Лубнеўская атрымала сур’ёзнае раненне гумоваю куляю 10 жніўня. Пазней было апублікаванае відэа, дзе дакладна бачна, што сілавік наўмысна цэліцца ў яе.

Аднак крымінальная справа не была заведзеная. Наадварот – цяпер выданне можа быць пакаранае вялікім штрафам за «невыкананне правілах бяспекі на працоўным месцы».

Журналісты «Белсату» апошнія месяцы знаходзяцца пад асаблівым прыцэлам сілавікоў. Яны рэгулярна затрымліваюцца падчас працы, атрымліваюць вялізарныя штрафы і сядзяць на соднях.

Карэспандэнтку Onliner.by, журналістаў «Белсату», «Беларусы і рынак», БелаПАНу і фатографа TUT.by пакаралі соднямі

КТ belsat

Hавiны