Падчас ператрусу ў кватэры генеральнага дырэктара прадпрыемства «Белтэлекаму» Сяргея Сівадзедава знайшлі $ 470 000, паведамляе КДБ Беларусі.
На кіраўніка прадпрыемства сувязі ўжо заведзеная крымінальная справа за «спрыянне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання» на суму € 15 000, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы КДБ.
У паведамленні таксама адзначаецца, што на катэдж Сівадзедава ў Менскім раёне, а таксама тры ягоныя кватэры ў Менску, аформленыя на іншых асобаў, накладзены арышт.
Пра затрыманне Сівадзедава стала вядома 29 красавіка.
ЮВ belsat.eu