У кватэру Вольгі Мікалайчык прыйшлі міліцыянты з ператрусам


Вольга Нікалайчык

Актывістка Вольга Мікалайчык паведаміла «Белсату», што ў яе кватэру наведаліся міліцыянты з ператрусам.

Грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Мікалайчык раптоўна вызвалілі сёмага ліпеня пасля адміністрацыйнага арышту. Актывістку затрымалі 7 чэрвеня падчас пікету па зборы подпісаў на Камароўскім рынку. Агулам за ўдзел у розных «несанкцыянаваных акцыях» жанчыне налічылі 58 дзён адміністрацыйнага арышту. Але праз месяц яе вызвалілі. За гэты час 22 дні яна правяла ў ШІЗА.

Сёння раптоўна да Вольгі Нікалайчык наведаліся міліцыянты з ператрусам.

«Міліцыянты сказалі, што нагодай для ператрусу з’яўляецца нейкая крымінальная справа, звязаная з наркотыкамі», – паспела распавесці «Белсату» Вольга Мікалайчык.

У кватэру міліцыянты даставілі Змітра Паліенку, над якім сёння адбыўся суд у судзе Першамайскага раёну. Жонка Змітра Наста Паліенка распавяла «Белсату», што ў дачыненні Змітра Паліенкі міліцыянты распачалі крымінальную справу паводле артыкула «абраза працаўніка міліцыі».

Hавiны
У Менску ў судзе гвалтоўна затрымалі актывіста Паліенку
2020.07.08 13:27

Раніцай Змітра Паліенку даставілі ў РУУС Першамайскага раёну сталіцы, дзе на яго склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Адразу ж пасля гэтага ў судзе Першамайскага раёну суддзя Анастасія Лякоўская асудзіла актывіста на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Зміцер Паліенка паспеў паведаміць, што супраць яго таксама распачалі крымінальную справу паводле абвінавачвання «абраза супрацоўніка міліцыі».

«Міліцыянты прыехалі да нас у дом з ператрусам. Завялі крымінальную справу. Але дакументаў ніхто не паказвае – які артыкул, які статус Змітра. Акрамя Змітра ў кватэры знаходзіцца і Вольга Нікалайчык, паколькі яна ўласніца кватэры», – распавяла «Белсату» Наста Паліенка.

Hавiны
«Я б здохла там ад холаду». Як актывістка Вольга Мікалайчык адседзела 22 дні ў карцары
2020.07.07 23:07

CK belsat.eu

Стужка навінаў