У кватэру Ніны Багінскай уварваліся сілавікі


Каля 19-й гадзіны ў кватэру 73-гадовай актывісткі Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў.

Паводле «Радыё Свабода», сілавікі заявілі, што павінны правесці там следчы эксперымент і што справа звязаная з унучкай Багінскай, якая жыве разам з ёю.

Суседзі расказалі, што Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве пасля міліцыі ў кватэру падняліся каля 10 людзей у чорным. Адзін з міліцыянтаў заявіў, што Багінская ўдарыла яго табурэткай. Па словах суседзяў, у пад’езьдзе было чуваць сварку ў кватэры Багінскай.

У двары дома Багінскай пры гэтым дзяжурылі сілавікі. Чытачы belsat.eu паведамілі, што яны пачалі ганяцца за людзьмі – затрыманыя мінімум дзве дзяўчыны. Двор быў ачэплены цалкам.

А 21-й гадзіне стала вядома, што Ніна Багінская і яшчэ 6 чалавек дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёну, піша тэлеграм-канал @spiski_okrestina.

Аднак пазней ПЦ «Вясна» паведаміла са спасылкай на інфармацыю ад дачкі Ніны, што актывістка ўсё ж не была затрымана, яна знаходзіцца дома. Ператрус у яе кватэры адбыўся у межах крымінальнай справы, па якой праходзіць унучка Ніны.

Нагадаем, 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка загадаў сваім сілавікам «не забіраць з плошчаў» Ніну Багінскую.

«Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Не будзе каму хадзіць… Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, у «службе бяспекі Пазняка» працавала… Ну, малайчына. Яна – перакананы чалавек. Ну што ты тут скажаш: яна перакананы чалавек. Так, яе погляды кардынальна разыходзяцца з нашымі. Але гэта перакананы чалавек і яе ні ў якім разе нельга забіраць з вуліцы. Таму што дэкарацыі знікнуць», – заявіў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў