Ператрусы ў Магілёве працягваюцца: пасля журналіста міліцыя завітала да праваабаронцаў


Раніцай міліцыянты прыехалі з ператрусам у кватэру незалежнага журналіста Ігара Барысава.

Абноўлена. Міліцыянты, якія раніцай забралі кампутары ў Ігара Барысава, пасля накіраваліся на кватэру, якую мясцовыя праваабаронцы выкарыстоўваюць пад офіс. Гэтай кватэрай карыстаўся і Ігар Барысаў. Міліцыянты наведалі яе ў межах той жа крымінальнай справы за паклёп на кіраўніка магілёўскага прадпрыемства. Хочуць забраць кампутары. Пра гэта распавёў «Нашай Ніве» Алесь Буракоў.

Пра ператрус у кватэры Ігара Барысава паведаміла яго жонка Алена, якая звязалася з магілёўскім праваабаронцам Барысам Бухелем.

Ігар Барысаў рэдагуе сайт «Наш Магілёў».

Падставай для ператрусу нібыта стала крымінальная справа паводле арт.188 Крымінальнага кодэкса за «паклёп у публічным выступе, або ў сродкам масавай інфармацыі», якую завялі супраць журналіста.

Праваахоўнікі нібыта маюць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, што публікаваўся на сайце «Наш Магілёў», пра тое, што гендырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібы моцна прайграўся ў казіно. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў