У Курапаты вязуць піяніна – на пятніцу 3 сакавіка запланаваны выступ «NAKA»


Актывісты шукалі інструмент на выступ, які адбудзецца ў пятніцу 3 сакавіка. 

Пошукі распачала Наста Дашкевіч і праз пару гадзінаў напісала, што піяніна знайшлі. 1 сакавіка яго павінны даставіць у лагер.



Ужо цяпер вядома, што на пятніцу 3 сакавіка запланаваны канцэрт гурта «NAKA». Таксама да выступу запрашаюць іншых музыкаў.

А 18:00 у той самы дзень у Курапатах пройдзе агульнагарадскі мітынг, пра які ў «Гарачым каментары» распавёў Павел Севярынец.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў