У Курапатах затрымалі Змітра Дашкевіча


Зміцер Дашкевіч на Курапацкай варце.
Фота: Zmitser Dashkevich / Facebook

15 студзеня на варце ва ўрочышчы Курапаты каля Менску затрымалі грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча.

Пра затрыманне ў сваім Facebook паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.

За 15 хвілінаў да гэтага Зміцер Дашкевіч змясціў фота Курапацкай варты, напісаўшы:

«Беларусь выстаяла ў савецкіх канцлагерах, перамагла нацысцкія канцлагеры, то адолеем мы і канцлагеры лукашэнак-карпянковых. Жыве Беларусь!»

Курапацкая варта, якая супрацьстаіць пабудаванаму ля месца масавых расстрэлаў рэстарану «Поедем поедим», трывае ўжо 2,5 года – з чэрвеня 2018-га. Адзін з яе актыўных удзельнікаў – Зміцер Дашкевіч, які рэгулярна прыязджае пратэставаць да рэстарану ў пятніцы.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў