У Курапатах затрымалі Вольгу Мікалайчык


У Курапатах увечары 5 красавіка пасля супольнай малітвы была затрыманая грамадская актывістка Вольга Мікалайчык. Пра гэта belsat.eu паведаміла ўдзельніца курапацкай варты Ганна Шапуцька.

Вольга Мікалайчык.
Фота: facebook.com/volha.nikalaichyk

На думку суразмоўцы, Вольгу Мікалайчык маглі затрымаць прэвентыўна напярэдадні акцыі пратэсту ў Менску, анансаванай на нядзелю, 7 красавіка, Мікалаем Статкевічам.

«Было бачна, што за ёй так сачылі. Але ж мы не думалі, што будуць затрымліваць. Толькі яе адну затрымалі, больш нікога», – распавяла Ганна Шапуцька.

Hавiны
АМАП затрымаў Ніну Багінскую і Паўла Севярынца
2019.04.05 11:52

Актывістка распавяла, што агулам у малітве ўдзельнічала каля 40 чалавек. «Памаліліся за Беларусь, за Курапаты, за памяць памерлых. Пасля разышліся: частка пайшла на курапацкую варту, а частка сышла», – дадала яна.

Увогуле, па словах суразмоўцы, у Курапатах удзень было вельмі шмат людзей, якія проста прыходзілі ва ўрочышча, у тым ліку не толькі на малітву.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў