Вольгу Чайчыц вызвалілі з РАУС

ВІДЭА

Журналістку адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, каб скласці пратакол за здымкі без акрэдытацыі ва ўрочышчы 14 кастрычніка.

«Яны мяне спыталі, ці маё прозвішча Чайчыц. Лічу, што быў загад мяне затрымаць, а пратакол – нагода», – кажа фрылансерка.

15 кастрычніка ва ўрочышча прыехалі рабочыя на экскаватарах і пачалі капаць траншэі для стварэння водаадводу. Актывісты спынілі працы, бо лічаць, што тут нельга працаваць спецтэхнікай.

Сёння актывісты сабраліся а 9:00 раніцы, каб сустрэцца з людзьмі са скульптурнага камбінату і археолагамі, якія будуць усталёўваць мемарыяльны знаку на гэтак званай Галгофе.

Таксама 16 кастрычніка фрылансераў з Берасця Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука будуць судзіць у Жабінцы за сюжэт пра эпідэмію свіней.

Цягам года за прафесійную дзейнасць журналістка ўжо была пакараная 11 разоў. Усе 11 штрафаў журналістка заплаціла. Агулам сёлета журналістаў «Белсату» за працу аштрафавалі на Br 60 662.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары