У Курапатах затрымалі Наталлю Гарачка-Басалыгу

ВІДЭА

Затрыманне Наталлі Гарачка-Басалыгі. Фота - Facebook

У Курапатах каля рэстарацыі «Поедем, поедим» міліцыянты ў цывільным затрымалі актывістку Наталлю Гарачка-Басалыгу. Пра гэта распавёў belsat.eu абаронца Курапатаў Аляксей Сігаеў.

Наталля Гарачка-Басалыга прыехала ў Курапаты прыкладна ў другой палове дня. Яна распавяла актывістам, што яе ўжо шукаюць міліцыянты – раней тыя наведваліся да яе сяброўкі. Прыкладна праз паўгадзіны пасля з’яўлення Гарачка-Басалыгі да рэстарацыі падʼехаў міліцэйскі мікрааўтобус. Адтуль выйшлі тры міліцыянта ў цывільным і прапанавалі актывістцы праехаць з імі. Прычыну затрымання яны не патлумачылі.

Толькі што затрымалі Наталлю Басалыгу-Гарачка.

Publiée par Ihar Barysau sur Dimanche 1 juillet 2018

Нагадаем, 30 чэрвеня міліцыя затрымала актыўных удзельнікаў абароны Курапатаў – Барыса Анікеева, Вольгу Мікалайчык, Паўла Севярынца і Дзяніса Урбановіча. Нікалайчык і Севярынец атрымалі ў выніку па 10 содняў арышту.

Ужо амаль месяц у Курапатах адбываюцца пратэсты супраць рэстарацыі «Поедем, поедим». На ўдзельнікаў абароны Курапатаў за гэты час складзены шматлікія адміністратыўныя пратаколы, некаторых актывістаў затрымлівала міліцыя.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары