У Курапатах затрымалі Дзяніса Урбановіча і Валерыя Рабцава


Абаронцаў Курапатаў адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, піша відавочца затрымання Яўген Батура.

Увечары 25 сакавіка міліцыянты затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і сябра Партыі БНФ, якія неслі варту каля рэстарацыі «Поедем, поедим».

«Павезлі ў Бараўлянскі РАУС, – распавёў Яўген Батура. – Кажуць, на іх паступіў званок з 102»..

Пратэсты ў Курапатах цягнуцца з пачатку чэрвеня 2018-га. Пратэстоўцы трымаюць вахту каля ўезду ў рэстарацыю «Поедем, поедим» з 12 да 24 гадзіны штодня. Яны дамагаюцца, каб забаўляльная ўстанова ля месца сталінскіх расстрэлаў спыніла сваю працу.

Курапаты – месца масавых расстрэлаў, якія ажыццяўляў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсіяў 1930–1940-х гадоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў