У Курапатах усталявалі афіцыйны памятны знак (ФОТА)


Дзяржаўны мемарыяльны знак размясцілі ў цэнтры на гэтак званай Галгофе ў Курапатах – месцы, дзе ў трыццатыя гады НКВД расстраляла паводле розных падлікаў ад 30-ці да 250-ці тысячаў чалавек.

Фота facebook Яўген Батура
Фота facebook Яўген Батура

Працы выклікалі вялікую дыскусію ў грамадстве. Абаронцы сцвярджаюць, што Галгофа – гэта месца для крыжоў, таму прапаноўвалі перанесці і ўсталяваць дзяржаўны знак у пачатку комплексу, ля пераходу праз МКАД.

Паводле планаў, там жа зробяць брукаванку памяці, якая пройдзе праз усе Курапаты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў