У Курапатах невядомыя паламалі крыжы


Актывісты збіраюцца іх аднавіць.

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя паламалі і павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі каля праезду ў рэстаран «Поедем поедим» праз ахоўную зону, які месціцца за 50 метраў ад мемарыяла.

Пра гэта піша Аляксей Шэін у Facebook. Ён заклікае сабрацца а 18:00 і аднавіць крыжы.

Інфармацыю пра намер аднавіць крыжы пацвердзіў Павел Севярынец. Гэта маглі зрабіць працаўнікі комплексу, кажа ён.

З пачатку чэрвеня ў Курапатах пад лозунгам «Не кабак, а музей» праходзіць акцыя пратэсту супраць адкрыцця тут рэстарацыі.

Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле даследчыкаў, там загінула ад 30 да 250 тысяч чалавек. З 1993 года Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў