У Курапатах адбылася аварыя з удзелам будаўнічай тэхнікі

ВІДЭА

Паблізу Курапатаў на кальцавой дарозе самазвал з бетонам стаў прычынаю буйной аварыі. Кіроўца самазвалу рухаўся заднім ходам, у выніку былі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі.

У Курапатах адбылася аварыя з удзелам будаўнічай тэхнікі. СТРЫМ

Opublikowany przez «Белсат» Sobota, 6 kwietnia 2019

Будаўнікі ставяць цяпер агароджу каля кальцавой дарогі. Слупы для агароджы заліваюць бетонам. У пэўны момант кіроўца самазвалу пачаў рухацца заднім ходам. Пры гэтым аўтамабіль не быў абазначаны належным чынам, не ўключыў аварыйную светлавую сігналізацыю. Мала таго, на дарозе не ўсталявалі знакі, якія папярэджвалі б, што вядуцца будаўнічыя працы. У выніку адбылося ДТЗ. На шчасце ніхто не пацярпеў, але дзве легкавыя машыны былі моцна пашкоджаныя.

«Мы паставім новыя крыжы ў свабоднай і незалежнай Беларусі!» Спецвыданне «Студыі Белсат»

Фота: Вольга Чайчыц, Белсат

«Мы паставім новыя крыжы ў свабоднай і незалежнай Беларусі!» Спецвыданне «Студыі Белсат»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары