У «культурны нарматыў» расейскага школьніка ўключылі Васіля Быкава, Queen і фільм «9 рота»


Міністэрства культуры і асветы Расеі апублікавала спіс рэкамендацыяў для адукацыйнага праекту «Культурны нарматыў школьніка». Заяўляецца, што праект «накіраваны на духоўнае, эстэтычнае і мастацкае развіццё расейскіх школьнікаў і павышэнне культурнай пісьменнасці».

У дакуменце ёсць спіс рэкамендаваных твораў у літаратуры, архітэктуры, музыцы, тэатры, кіно і г.д. Сярод літаратурных твораў, напрыклад, у «культурны нарматыў» расейскага школьніка ўключылі «Альпійскую баладу» Васіля Быкава.

У музыцы акрамя класічных твораў Моцарта або Чайкоўскага, для вывучэння рэкамендуецца The ​​Beatles, Pink Floyd, Queen, Nirvana, ABBA. Напрыклад, з творчасці Queen школьнікам трэба ведаць кампазіцыю «Bohemian rhapsody», а з творчасці Nirvana – «Smells like teen spirit». Сярод расейскіх выканаўцаў рэкамендуецца Андрэй Макарэвіч, «Наўтылус», «Акварыум» і «Кіно» (у прыватнасці, песня «Перамен»).

Сярод сучаснага расейскага кіно ў «культурны нарматыў» уключаныя, напрыклад, фільмы Фёдара Бандарчука «Прыцягненне» і «9 рота», «Стылягі» Валерыя Тадароўскага і «Рух уверх» Антона Мегердычава. З замежнага кіно сучаснасці – «Сацыяльная сетка» Дэвіда Фінчэра, «Адступнікі» Марціна Скарсэзэ ды інш.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў