У Крыме затануў плывучы док са спісанай падлодкай


Падводная лодка Б-380 у ПД-16.
Фота: Pavlo1 / CC BY-SA 4.0 / Wikimedia Commons

У ноч на нядзелю ў акупаваным Расеяй Крыме затануў спісаны плывучы док са спісанай жа падводнай лодкай.

Як паведамляе крыніца ТАСС у прамыслова-абаронным комплексе, у Севастопалі затануў спісаны плывучы док ПД-16 са спісанай падводнай лодкай Б-380 у ім.

Меркаванне
Шматпакутны «Кузняцоў». Чаму расейскі крэйсер ужо не жывы, але яшчэ не мёртвы?
2019.12.13 13:44

Між тым прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі Сяргей Гарбачоў заявіў РИА «Новости», што «лодка ўсплыла, знаходзіцца на плыву».

Затапленне магло адбыцца з прычыны тэхнічнага стану дока, які планавалася дэмантаваць.

Пацярпелых няма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў